Стала прасцей: ДАІ зацвердзіла новыя правілы здачы экзаменаў для кіроўцаў

Экзамен у горадзе стаў прасцейшым / ДОСААФ
У Беларусі змянілі правілы правядзення экзаменаў на атрыманне вадзіцельскіх пасведчанняў, піша Office Life. Найбольш змен адбылося ў частцы практычнага экзамену па ваджэнні для ўсіх катэгорый транспартных сродкаў. Пастанова МУС апублікавана на партале Pravo.by.
Некаторыя патрабаванні да экзаменуемых сталі прасцейшымі. Цяпер, каб атрымаць правы катэгорыі С пры наяўнасці катэгорыі В, не трэба будзе здаваць “пляцоўку” — толькі “горад”.
Прасцейшым стаў і практычны экзамен у горадзе. Раней супрацоўнік ДАІ ацэньваў кандыдата па васьмі абавязковых пунктах.
Цяпер — толькі па трох:
разварот на нерэгуляваным скрыжаванні;
левы паварот;
рух з максімальна дазволенай хуткасцю з выкананнем бяспечнай дыстанцыі і інтэрвалаў.
Ускладнілася здача экзамену на пляцоўцы. Каб атрымаць залік, раней трэба было добра выканаць два элементы з чатырох. Цяпер іх колькасць павялічылася да трох.
Тым, каго накіравалі на пераздачу пасля пазбаўлення правоў, практычны экзамен трэба будзе здаваць толькі ў горадзе і толькі на аўтамабілі катэгорыі В, нават калі ім патрэбна катэгорыя С або Е. Калі ж у іх няма базавай катэгорыі В, то давядзецца здаваць экзамен на транспарце сваёй рабочай катэгорыі.
Таксама паводле новых правілаў практычны экзамен для атрымання правоў катэгорый ВЕ, СЕ і DE будзе праводзіцца толькі на аўтадроме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.