Спякота, дажджы і навальніцы: прагноз надвор’я на тры дні

Якое надвор’е чакаецца 4, 5 і 6 жніўня 2025 года / Euroradio
4 жніўня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, уначы і ўдзень на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём тэмпература паветра падымецца да +29 °C.
5 жніўня таксама чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра будзе да +28 °C.
6 жніўня з тэрыторыі Польшчы прыйдзе халодны атмасферны фронт, і пахаладае. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень — з навальніцамі. Тэмпература паветра панізіцца да +23 °C, а на паўднёвы ўсход — да +26 °C.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.