Спецкамісіям даручылі не дапусціць канцэртаў без гастрольных пасведчанняў
Перад чыноўнікамі паставілі задачу (ілюстрацыйнае фота) / gorkiv.by
Напярэдадні навагодніх святаў у Гродзенскай вобласці суб’ектам гаспадарання нагадалі патрабаванні да арганізацыі "культурна-масавых мерапрыемстваў". Арганізацыя, якая будзе весці святочны канцэрт, мусіць атрымаць гастрольнае пасведчанне. Гэта датычыць і карпаратываў у аграсядзібах або "на аб’ектах харчавання", калі туды запрошаны музыкі.
Парушэнні будуць выяўляць спецыяльныя камісіі, якія дзейнічаюць пры райвыканкамах. У іх склад уваходзіць прадстаўнікі аддзела культуры, міліцыі, падатковай інспекцыі. Яны не толькі адсочваюць рэкламу мерапрыемстваў, але і здзяйсняюць "рэйды". Сёлета на Гродзеншчыне спецкамісіі выяўлялі парушэнні ў Лідзе і Гродне.