СМІ: На НТВ памяняецца кіраўніцтва
Сярод магчымых прычын — складанае становішча расійскага тэлеканала.
На расійскім НТВ мяняецца кіраўніцтва — генеральны дырэктар тэлеканала Уладзімір Кулісцікаў пакідае сваю пасаду, паведамляюць крыніцы расійскіх СМІ. Пра меркаваны сыход Кулісцікава паведамілі адразу два буйных выдання — “Коммерсант” и “Ведомости”.
Магчымымі прычынамі адстаўкі Кулісцікава называюць фінансавыя праблемы тэлеканала. У апошнія гады канал губляе аўдыторыю, а рэкламадаўцы — інтарэс да НТВ. У прыватнасці, за першы квартал гэтага года прадаў на 30% меней рэкламы, чым год таму.
Прадстаўнікі тэлеканала і сам Кулісцікаў пакуль ніяк не пракаментавалі гэтую інфармацыю, адзначае ВВС.
Кулісцікаў ачольваў НТВ з 2004 года. Пад яго кіраўніцтвам тэлеканал змяніў вектар развіцця вяшчання з інфармацыйнага на асвятленне крымінальнага жыцця Расіі. Генеральны дырэктар заяўляў, што канал павінен адпавядаць інтарэсам сваёй аўдыторыі.
У той жа час на НТВ зачынілі адразу некалькі палітычных тэлеперадач, у якіх была крытыка на адрас расійскіх уладаў. У сувязі з гэтым Кулісцікава неаднаразова папракалі ў цэнзуры.