Слонімец скраў у аднавяскоўцаў больш за 3 тоны бульбы

Слонімец скраў у аднавяскоўцаў больш за 3 тоны бульбы

Жыхар Слонімскага раёна скраў са сховішча аднавяскоўцаў больш за 3 тоны бульбы, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Сялявічы. Некалькі жыхароў выкапалі сховішча на ўскрайку вёсці і заклалі туды ўраджай бульбы. 21 сакавіка адзін з гаспадароў пайшоў праверыць сховішча і выявіў, што часткі ўраджаю няма. Пазней выявілася, было знікла каля 3 тонаў бульбы.

Міліцыя, куды звярнуліся пацярпелыя, хутка знайшла зламысніка. Гэта быў іх аднавясковец — раней судзімы 40-гадовы мужчына. Па начах ён хадзіў да сховішча і краў там бульбу, якую вывозіў на тачцы. За ноч мужчына мог зрабіць да 20 ходак. Скрадзеную здабычу мужчына прадаваў. 

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за крадзеж.