Следчыя выявілі, як беларус скраў 1,5 мільёна долараў з расійскага банка

Следчыя выявілі, як беларус скраў 1,5 мільёна долараў з расійскага банка

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы на Віталя Караневіча. Беларуса, які адбывае прысуд за забойства жанчыны, вінавацяць у арганізацыі крадзяжа 1,5 мільёна долараў ЗША (у эквіваленце) з расійскага банка.

Расследаваннем займаліся беларускія следчыя сумесна з расійскімі калегамі.

Па версіі следства, Караневіч у 2013 годзе стварыў злачынную групу. У яе ўвайшлі 38-гадовая жыхарка Падмаскоўя, якая была супрацоўніцай банка, і расіянін, якому тады было 36 гадоў. Яны інсцэніравалі напад на банк.

На супрацоўніцу банку на працоўным месцы нібыта напаў невядомы мужчына з барадой у бейсболцы і сонцаахоўных акулярах. Імітуючы напад, рабаўнікі забралі з сейфа банка грошы, якія жанчына замовіла нібыта для выдачы кліенту. Потым рабаўнікі ўцяклі на аўто, якое іх чакала.

Каб схавацца ад пераследу зламыснікі з'ехалі ў Беларусь. Там мужчыны забілі супрацоўніцу банку.

Потым Караневіча затрымалі ў Мінску, а трэцяга ўдзельніка групы — на тэрыторыі Тамбоўскай вобласці Расіі. Караневіча, дарэчы, асудзілі за забойства жанчыны.

Фота: sk.gov.by