Сітуацыя на мяжы: уезду ў Польшчу чакаюць больш за тысячу машын
Архіўнае фота / t.me/customs_bel/
Больш за 1100 легкавых аўтамабіляў чакаюць уезду ў Польшчу па стане на сярэдзіну дня 18 студзеня. Пра гэта сведчаць даныя Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Калі верыць дадзеным ДПК, чэргаў з пасажырскіх аўтобусаў удзень у суботу няма. Як пішуць у чатах, цяпер перасячэнне польскай мяжы на аўтобусе займае не больш за 4-5 гадзін.
Ці ёсць чарга на выезд з Польшчы ў Беларусь і якога яна памеру, інфармацыі няма.
@euroradio.lite Тыповыя думкі беларуса на мяжы з Польшчай. Згодныя?) #беларусь #беларусьпольшча #беларусьпольшаа #границаBY #бресттересполь #брестграница ♬ original sound - Еўрарадыё.Лайт