Сіноптыкі: У панядзелак у Беларусі прагназуюць моцныя дажджы

На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць працяглыя дажджы. Уначы па заходняй палове краіны, а ўдзень у многіх раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Вецер будзе пераменных напрамкаў, парывісты. Удзень па ўсходзе чакаюцца навальніцы з парывамі ветру да 15-20 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15 градусаў. Удзень тэрмометры пакажуць 11-18 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе краіны чакаецца ад плюс 19 да 25 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.