Сіноптыкі: У панядзелак пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 16 чэрвеня, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходнім умеркаваным. Уначы тэмпература паветра складзе ад плюс 3 па поўначы да 11 да поўдні. Удзень паветра прагрэецца да 17-22 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.