Сіноптыкі: У нядзелю ўсё яшчэ будзе халаднавата
Не болей за +17.
У бліжэйшыя суткі, 3 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Уначы па паўднёвым усходзе — дажджы, месцамі моцныя. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.
Вецер будзе паўночна-заходнім, слабым да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы плюс 1-6 градусаў, па Гомельскай і Магілёўскай абласцях да плюс 9, максімальная ўдзень — 11-17 цяпла.
У начныя гадзіны 3 траўня па заходняй палове, а 4 траўня па паўночна-ўсходняй палове краіны на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота з архіву