Сіноптыкі: У нядзелю ў Беларусі будуць дажджы, месцамі — навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 11 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць.
Уначы ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, удзень па захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман.
Вецер заходні з пераходам на паўднёвы ўмеркаваны, месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10 градусаў, па ўсходзе да плюс 12, удзень ад 16 да 22 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.