Сіноптыкі: У нядзелю будзе дажджлівае і халаднаватае надвор’е
У бліжэйшыя суткі, 22 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў і парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 13-19 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.