Сіноптыкі: У Беларусь ідзе пахаладанне
Тэмпература паветра ў нашай краіне знізіцца ў другой палове тыдня.
Яшчэ ў аўторак удзень будзе трымацца тэмпература ад 22 да 31 градусаў вышэй за нуль, чакаюцца дажджы і навальніцы. У сераду з поўначы Беларусі пачне насоўвацца пахаладанне, дажджы не спыняцца. На паўночным захадзе будзе ў дзённыя гадзіны каля 13 цяпла, на Гомельшчыне — 26 градусаў за знакам плюс, у начныя — ад 8 градусаў на поўначы да 18 цяпла на поўдні.
Такое ж надвор'е захаваецца ў чацвер ды ў наступныя дні. Кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, навальніцы — толькі месцамі.