Сіноптыкі: У аўторак чакаюцца дождж і мокры снег

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, паведамляе БЕЛТА. Уначы па Віцебскай вобласці месцамі чакаюцца моцныя дажджы, а днём у паўночных раёнах магчымы мокры снег. 

Вецер будзе заходні, днём — з пераходам на паўночны 6-11 метраў за секунду, уначы — з парывамі да 14 метраў за секунду. 

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вар'іравацца ад +6 да +12 градусаў. Днём у паўднёвых раёнах чакаецца да 14 градусаў цяпла.

Фота — prokazan.ru