Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі дажджы на выходных

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Выходныя ў Беларусі будуць дажджлівымі, прагназуе Белгідрамет.
У суботу, 17 траўня, чакаецца воблачнае надвор'е, уначы — з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца +9...+15, па ўсходзе Беларусі прагназуецца да 19 градусаў цяпла.
У нядзелю чакаецца воблачнае надвор'е, удзень — з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень — месцамі па краіне, а па паўночным усходзе Беларусі — у многіх раёнах пройдуць дажджы. У асобных раёнах дажджы будуць моцныя. Магчыма, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць ад + 1 па захадзе да +11 градусаў па паўночным усходзе краіны. А вось па паўднёвым захадзе Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі 0...-2 градусы. Удзень паветра прагрэецца ад +9 па захадзе да +17 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.