Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі ў Беларусі ў аўторак
Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі ў Беларусі ўначы ў аўторак, 10 траўня — ад 0 да -3 градусаў. Яны чакаюцца амаль па ўсёй тэрыторыі нашай краіны, у тым ліку і ў Мінску (да -2).
У начныя гадзіны на захадзе і поўдні будзе да +3 градусаў, у дзённыя гадзіны па краіне — ад 15 да 20 цяпла.