Сіноптыкі панізілі ўзровень небяспекі ў чацвер да жоўтага

Лета, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
У чацвер, 24 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі, а па поўначы — на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы месцамі па Віцебскай вобласці прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Уначы тэрмометры пакажуць 12-18 градусаў са знакам "плюс", удзень чакаецца 23-29 градусаў цяпла.
Канец тыдня таксама будзе дажджлівы, месцамі прагназуюцца навальніцы, падчас якіх будзе парывісты вецер. Тэрмометры ўдзень пакажуць ад +21 па поўначы да +29...+30 градусаў па поўдні краіны.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.