Сіноптыкі панізілі ўзровень небяспекі ў Беларусі на суботу
Лета, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 12 ліпеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе і ў крайніх паўночна-ўсходніх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы, уначы — слабы, удзень — слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
У адрозненне ад папярэдніх дзён сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі на суботу не аранжавы, а жоўты ўзровень небяспекі.
Уначы тэрмометры пакажуць 9-15 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +22...+28 градусаў.
У нядзелю, 13 ліпеня, таксама чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў са знакам "плюс", удзень прагназуецца 22-29 градусаў цяпла.