Сіноптыкі: Пацяпленне пачнецца ў Беларусі ў сераду
Апошнім халодным днём на гэтым тыдні будзе аўторак — на большай тэрыторыі Мінскай вобласці ў начныя гадзіны чакаецца 0 — мінус 5 градусаў.
Пачынаючы з серады, начныя замаразкі зменяцца плюсавой тэмпературай і на змену паўночным прыйдуць паўднёвыя вятры. З Брэстчыны тэмпература паветра паступова пачне павышацца і ўжо ў сераду днём яна чакаецца да плюс 17 градусаў. У чацвер стане яшчэ цяплей, начныя замаразкі спыняцца. Начная тэмпература будзе 6-11 градусаў вышэй за нуль, днём — 15-20 цяпла.
У святочныя і выхадныя дні надвор'е будзе спрыяць добраму настрою і адпачынку за горадам, адзначае тэлеканал "Беларусь 1". У дзённыя гадзіны на ўік-энд прагназуецца да плюс 24 градусаў. Але пры гэтым паветра стане больш вільготным, таму ў некаторых раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы і месцамі навальніцы.
Фота — БЕЛТА