Сіноптыкі абвясцілі на чацвер у Беларусі жоўты ўзровень

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 26 чэрвеня, уначы і зранку чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі.

Удзень прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўночна-заходні парывісты, удзень у асобных раёнах — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-14 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +20...+25 градусаў, па ўсходзе краіны чакаецца не вышэй за 17-19 градусаў цяпла.

Канец тыдня не парадуе беларусаў разнастайнасцю. Сіноптыкі па-ранейшаму прагназуюць дажджы, навальніцы і парывісты вецер.

Сіноптыкі абвясцілі на чацвер у Беларусі жоўты ўзровень
Сіноптыкі абвясцілі на чацвер у Беларусі жоўты ўзровень
Прагноз надвор'я на 26 чэрвеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.