Сілавікі зладзілі "банкаўскі хапун" у Гомелі
"Беларусбанк" у Гомелі / Яндэкс
Затрыманні банкаўскіх работнікаў адбыліся ў Гомелі, піша "Флагшток".
Паведамляецца, што на пачатку тыдня сілавікі прыйшлі ў галоўнае аддзяленн "Беларусбанка" па вуліцы Фрунзэ. Там яны сталі даглядаць смартфоны ў работнікаў на працоўных месцах
Мінімум тры работнікі не прайшлі "праверку", іх затрымалі.
Як распавядала Еўрарадыё, на гэтым тыдні ў Гомельскай вобласці адбыўся "хапун", падчас якога затрымалі каля дзесяці чалавек.