Сілавікі збіраюць ДНК у сваякоў палітуцекачоў

Атрыманне матэрыялу на генетычны тэст / pixabay.com
У Магілёўскай вобласці сілавікі збіраюць ДНК у сваякоў людзей, якія пакінулі Беларусь.
За апошнія два тыдні, як пішуць праваабаронцы з MAYDAY TEAM, было некалькі выпадкаў, калі да супрацоўнікі РАУС прыходзілі сваякоў актывістаў і былых палітвязняў, якія пакінулі Беларусь. Мэтай прыходаў было ўзяць генетычны матэрыял (сліну).
Міліцыянты патлумачылі, быццам ствараюць базу даных ДНК, каб пры неабходнасці "можна было апазнаць" людзей за мяжой. Але праваабаронцы сумняюцца, што гэта былі сапраўдныя матывы супрацоўнікаў міліцыі.
Праваабаронцы MAYDAY адзначаюць, што такая практыка існуе не толькі ў Магілёве, але і ў іншых гарадах Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.