Сілавікі затрымалі дырэктарку Цэнтра славянскіх моваў і культур "Слаўцэнтр"
Ірына Зімнева / фота з яе акаўнту на Фэйсбуку
Сілавікі затрымалі дырэктарку Цэнтра славянскіх моваў і культур "Слаўцэнтр" Ірыну Зімневу, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Ірына — маці дзвюх непаўналетніх дзяўчынак.
"Слаўцэнтр" ладзіць курсы польскай мовы, а таксама дае кансультацыі па атрыманні карты паляка і паступленні ў польскія ВНУ.