Сілавікі затрымалі двух удзельнікаў брэсцкіх пратэстаў каля літоўскай мяжы
Супрацоўнікі ГУБАЗіК і Пагранкамітэта затрымалі двух жыхароў Брэста, якія пасля вяртання з Масквы спрабавалі схавацца ў Літве.
Супрацоўнікі ГУБАЗіК і Пагранкамітэта затрымалі двух жыхароў Брэста, якія пасля вяртання з Масквы спрабавалі схавацца ў Літве. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых пратэстах. Абодва берасцейца знаходзіліся ў міждзяржаўным вышуку.
Начальнік брэсцкага ўпраўлення ГУБАЗіК Аляксандр Лаўруковіч распавёў, што інфармацыю аб магчымым вяртанні берасцейцаў і спробе нелегальна трапіць у Літву паведамілі расійскія сілавікі.