Сілавікі зацікавіліся беларускім комікам Андрэем Скараходам
 
  Андрэй Скараход / kino-teatr.ru
Супраць беларускага коміка Андрэя Скарахода ў Беларусі пачалі праверку па факце "распальвання варожасці". Пра гэта паведамляюць праўладныя тг-каналы. Скараход нібыта пакінуў абразлівы каментар пра "жанчыну-патрыётку, якая прыйшла падтрымаць сілавікоў у цяжкія часы".
Андрэю Скараходу 34 гады. Ён жыве і працуе ў Расіі, якая толькі сёлета выдала ў РБ 16 беларускіх грамадзян, абвінавачаных у "экстрэмізме". У 2020-м годзе, падчас пратэстаў у Беларусі, Скараход рабіў парадыйныя ролікі "Победы Шоушэнка".
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
