Сілавікі прыйшлі на шклозавод “Нёман” у Бярозаўцы
На заводзе / goodguide.by
8 снежня сілавікі ў чарговы раз правялі чысткі на шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы. Як паведамляе Telegram-канал “Затрыманні, суды ў Лідзе”, затрымана каля 10 чалавек.
Работнікаў падазраюць у распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. Завадчанам пагражаюць суткі, штрафы і звальненні.
Паводле інфармацыі адміністратараў канала, кіруе аперацыяй старшы ўчастковы інспектар і маёр міліцыі Іван Пятроўскі.
Таксама затрыманы жыхар Бярозаўкі Іван Зубовіч.
Падчас рэйду на завод у жніўні сілавікі затрымалі дзевяць чалавек.