Сілавікі правялі "зачыстку" ў лакаматыўным дэпо ў Лідзе
Лакаматыўнае дэпо ў Лідзе / lidanews.by
Сілавікі правялі "зачыстку" ў лакаматыўным дэпо ў Лідзе. Яны сцвярджаюць, што затрымалі 7 чалавек. Гэтых людзей абвінавачваюць у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Верагодна, была праверка мабільных тэлефонаў і сацсетак.
Затрыманні на прадпрыемствах Ліды адбываюцца ўсю восень. Сілавікі схапілі дзясяткі чалавек. Большасць штрафавалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", а некаторых адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт.