Сілавікі паведамілі пра хапун у Гомелі
Затрыманні ў Гомелі / сацсеткі сілавікоў
Гомельскія сілавікі правялі чарговы хапун за каментары і рэакцыі "экстрэмісцкага" зместу, паведамляюць праваабаронцы.
Паведамляецца, што затрымалі як мінімум шасцярых чалавек. На відэа бачна, што некаторых затрымліваюць проста на працоўных месцах. На адным з кабінетаў праваабаронцы заўважылі шыльду "Намеснік старшыні Коцур Аляксей Міхайлавіч". Гэта прадстаўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Палітычныя хапуны ў Беларусі працягваюцца ўжо чацвёрты год.