Швед распавёў пра расследаванне справы супраць кіраўніка МЗС Латвіі і мэра Рыгі

Падчас чэмпіянату свету па хакеі чырвона-зялёны беларускі сцяг у цэнтры горада замянілі на бел-чырвона-белы / twitter.com/MStakis
Крымінальную справу, якую распачалі супраць кіраўніка МЗС Латвіі Эдгарса Рынкевічса і мэра Рыгі Марціньша Стакіса, знаходзіцца ў Следчым камітэце, ідзе расследаванне, заявіў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед.
"Склад там відавочны, на мой погляд. Такое ж злачынства прадугледжана і Крымінальным кодэксам Латвіі. Гэта натуральная рэакцыя нашай дзяржавы на блюзнерскі крок у дачыненні да нашага сімвала", — цытуе Шведа Інтэрфакс.
Менавіта беларуская пракуратура ўзбудзіла крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК РБ ("Распальванне расавай, нацыянальнай ці іншай сацыяльнай варожасці"). Падставай для ўзбуджэння справы стала рашэнне Рынкявічса і Стакіса замяніць чырвона-зялёны беларускі сцяг у цэнтры горада на бел-чырвона-белы. "Сцяг, што сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!" — патлумачыў тады свой крок Стакіс.
У Мінску палічылі, што гэта "здзек з дзяржаўнай сімволікі", які "прынізіў нацыянальную годнасць беларусаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.