Швецыя падасць заяўку на ўступленне ў NATO
Шведскія ўлады вырашылі далучыцца да NATO.
Як піша шведская газета Svenska Dagbladet, падача заяўкі на ўступленне ў NATO запланаваная на чэрвень 2022 года.
Раней пра жаданне уступіць у NATO заявіла Фінляндыя.
На такія памкненні паўплывала вайна, якую расійскія ўлады развязалі ва Украіне.