Швачкам на фабрыцы "КІМ" далі заробак за ліпень, страйк спынены
27 верасня віцебскім швачкам, якія баставалі, выплацілі заробкі за ліпень.
Пра гэта паведамляюць "Народныя навіны Віцебска" са спасылкай на адну з работніц фабрыкі. Пакуль невядома, калі будзе пагашана запазычанасць па заробках за жнівень. Аднак швачкі спынілі страйк, сёння швачны цэх працуе ў звычайным рэжыме.
У той жа час, у іншых цэхах, якія не страйкавалі, выплат заробкаў не было нават за ліпень, паведамляюць работніцы фабрыкі.
Нагадаем, страйк на фабрыцы "КІМ" працягваўся з 25 па 26 верасня. Ён быў выкліканы затрымкамі ў выплаце заробкаў за два месяцы.
Фота — vesti.ua