Шуневіч: Фактаў у інтэрнэце няма ― яны ў пракуратуры, міліцыі, Следчым камітэце

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч упэўнены, што любое абмеркаванне ў сацсетках і каментары наконт дзеянняў міліцыі ці прафесіяналізму яе асобных супрацоўнікаў — гэта размовы дылетантаў, перамяшаныя са сцёбам і здзекамі. І таму стаўленне ён да такіх абмеркаванняў у міністра “неадназначнае”.
Шуневіч: “90 адсоткаў гэтай інтэрнэцкай балбатні — гэта дылетанцкія развагі, не заснаваныя на фактах. Дадумкі, здагадкі, абразы, сцёб іранічны ўрэшце. З гэтым можна не пагаджацца, але фактаў у інтэрнэце няма. Факты ёсць у пракуратуры, у міліцыі, у Следчым камітэце, на паперы, у афіцыйных заключэннях”.
Тым не менш, міністр не стаў сцвярджаць, што гэтыя спрэчкі ў інтэрнэце — інфармацыйная вайна супраць праваахоўных органаў.