Шукаюць мужчыну, які ў мінскім метро ўчыніў "дзеянні сэксуальнага характару"

Шукаюць мужчыну, які ў мінскім метро ўчыніў "дзеянні сэксуальнага характару"

У Мінску шукаюць мужчыну, які ў метро ўчыніў "дзеянні сэксуальнага характару". Здарылася гэта ў вагоне цягніка на шляху ад станцыі "Інстытут культуры" да станцыі "Грушаўка". У міліцыю звярнулася пацярпелая — маладая дзяўчына.

Пошукам зламысніка займаюцца супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС па ахове Мінскага метрапалітэна, інфармуе БЕЛТА. Праваахоўнікі просяць дапамагчы ім і абяцаюць канфідэнцыйнасць. Распаўсюджанае фота і відэа, на якім можна пабачыць згаданага мужчыну.