Джорджыя (можна атрымаць 16 галасоў выбарцаў). Траціна насельніцтва гэтага штата — афраамерыканцы. Лічыцца, што менавіта гэтая дэмаграфічная група адыграла вырашальную ролю ў перамозе Джо Байдэна на выбарах у 2020 годзе.
Але ў Байдэне афраамерыканскія выбарцы расчараваліся. Ці зможа Камала Харыс прыцягнуць іх на свой бок? Пакуль незразумела.
Мічыган (можна атрымаць 15 галасоў выбарцаў). Штат Вялікіх азёр выступае супраць ваеннай дапамогі Ізраілю з боку ЗША. Калі б на выбары ішоў Байдэн, штат мог бы схіліцца ў бок Трампа. Але Харыс заняла больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Ізраіля, так што, магчыма, да яе тутэйшыя выбаршчыкі паставяцца добразычлівей.
А што кажа пра араба-ізраільскі канфлікт Трамп? Ён заклікаў Ізраіль завяршыць кампанію супраць ХАМАС у сектары Газа, але "скончыць з гэтым хутка". Ці гучыць гэта для жыхароў штата прывабна?
Невада (можна атрымаць 5 галасоў выбарцаў). Той самы штат з велізарнай пустыняй і Лас-Вегасам. На апошніх некалькіх выбарах штат галасаваў за дэмакратаў, але ўсё можа змяніцца.
Калісьці апытанні паказвалі, што Трамп тут мае вялікую перавагу над Байдэнам, але гэты разрыў скараціўся з тых часоў, як дэмакратаў узначаліла Харыс.
Эканоміка ЗША паказала рост пасля ўступлення Байдэна на пасаду. Але здарылася пандэмія. І аднаўленне Невады пасля COVID ішло павольней, чым у іншых рэгіёнах. У штаце па-ранейшаму адзін з самых высокіх узроўняў беспрацоўя ў краіне.
Трамп абяцае, што, прыйшоўшы да ўлады, вернецца да праграмы зніжэння падаткаў ва ўсіх кірунках — гэта можа спадабацца выбарцам. Але трэба будзе яшчэ пазмагацца за значную долю лацінаамерыканскага насельніцтва штата.
Паўночная Караліна (можна атрымаць 16 галасоў выбарцаў). Тут Трамп правёў свой першы мітынг пасля таго, як у яго стралялі.
"Гэты штат — вельмі, вельмі важны штат для перамогі", — сказаў ён тады натоўпу.
У Паўночнай Караліны такія ж праблемы, як у Джорджыі і Арызоны. І наогул незразумела, у чый бок ён хіснецца сёлета.
Пенсільванія (можна атрымаць 19 галасоў выбарцаў). Тут у Трампа стралялі. Мінулым разам Пенсільванія падтрымала Байдэна (тут знаходзіцца горад Скрантан, дзе вырас дзейны прэзідэнт, і ён часта падкрэсліваў гэта).