“Шосты пакет”: чым адкажа на санкцыі ЕС беларускі рэжым?
12 студзеня кампанія Yara абвясціла пра сваё рашэнне спыніць супрацу з “Беларуськаліем”. Такое самае рашэнне было прынятае і Літоўскай чыгункай. А 13 студзеня з’явілася інфармацыя, што чарговы — шосты — пакет санкцый ЕС супраць беларускіх уладаў можа быць прыняты на пачатку вясны.
Ці сапраўды менавіта санкцыі штурхаюць Беларусь у абдымкі да Расіі? Ці гатовы Захад перайсці ад санкцый да перамоваў з беларускім рэжымам? Якім можа быць адказ Мінска на санкцыйны ціск? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.