Шквалісты вецер і навальніцы — у Беларусі падоўжылі аранжавы ўзровень

Навальніца, ілюстрацыйнае фота

Навальніца, ілюстрацыйнае фота / progomel.by

У сераду, 9 ліпеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць навальнічныя дажджы. Уначы — па паўднёвым захадзе, а ўдзень па паўночна-заходняй палове Беларусі чакаюцца моцныя дажджы. Вецер будзе пераменных кірункаў парывісты, пры навальніцах месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру, да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

У Мінску чакаецца навальніца.

Тэрмометры ўначы пакажуць 14-20 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад +18 па паўночным захадзе да +32 градусаў па ўсходзе краіны.

10-11 ліпеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. У чацвер у асобных раёнах краіны магчымы град. Удзень тэрмометры пакажуць ад +15 па захадзе да +32...+34 градусаў па ўсходзе Беларусі.

Шквалісты вецер і навальніцы — у Беларусі падоўжылі аранжавы ўзровень
Прагноз надвор'я на 9 ліпеня / Белгідрамет
Шквалісты вецер і навальніцы — у Беларусі падоўжылі аранжавы ўзровень
Прагноз надвор'я на 9 ліпеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.