Школьнага базару каля Палаца спорту ў Мінску сёлета не будзе
Школьны базар / "Мінск-навіны"
У Мінску сёлета вырашылі не праводзіць традыцыйны школьны базар каля Палаца спорту. Пра гэта заявіла начальнік Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, перадаюць "Мінск-Навіны".
"Кірмашы-продажы школьных тавараў сёлета разгарнуліся выключна ў гандлёвых аб'ектах — у сталічных універмагах — і працуюць ужо з сярэдзіны ліпеня", — кажа чыноўніца. Паводле яе, гэта дазваляе стварыць больш камфортныя ўмовы для пакупнікоў — усе тавары сабраныя ў адным месцы, а ў памяшканнях працуюць кандыцыянеры, забяспечваючы прахалоду.
Таксама пры шэрагу ўнівермагаў працуюць нестацыянарныя аб'екты, дзе прадаюць такія віды тавараў, як канцылярыя і галантарэя.
А на пляцоўцы каля Палаца спорту размясціліся драўляныя шале, у якіх арганізавалі пункты грамадскага харчавання.