"Шахцёр" стаў пераможцам міжнароднага хакейнага турніру ў Брэсце (фота)
У фінальнай гульні салігорская каманда з лікам 2:0 абыграла ХК "Ліда". Пераможныя шайбы забілі Яўген Кунцевіч і Дзмітрый Бокун.
Спаборніцтва праходзіла ў Лядовым палацы з 16 па 18 красавіка. У ім прынялі ўдзел шэсць камандаў: ХК "Брэст", салігорскі "Шахцёр", "Віцебск", наваполацкі "Хімік-СКА", "Ліда" і " ЧСК-Прага "(Чэхія).
Трэцяе месца ў турніры дасталося хакейнаму клубу "Віцебск", які з лікам 3:1 выйграў у "Брэста".
Раней галоўны прыз даставаўся ХК "Брэст" і жлобінскаму "Металургу".