Сербскі абаронца Філіп Младэнавіч падпісаў трохгадовы кантракт з БАТЭ
У беларускі клуб ён перайшоў у якасці вольнага агента.
Сербскі абаронца Філіп Младэнавіч падпісаў трохгадовы кантракт з барысаўскім БАТЭ. У беларускі клуб ён перайшоў у якасці вольнага агента, перадае Tribuna.com.
Мінулым летам Младэнавіч мог стаць гульцом французскага “Эвіана”. Бялградская “Црвена Звезда” хацела прадаць футбаліста за 700 тысяч еўра, а таксама планавала атрымаць 20% ад наступнага трансферу, аднак здзелка сарвалася.
22-гадовы Младэнавіч правёў 8 матчаў за маладзёжную зборную Сербіі і адзін за нацыянальную. Ён выступаў за “Борац” з Чачака і бялградскую “Црвену Звезду”, у складзе якой стаў уладальнікам нацыянальнага Кубка-2011/12.