СБУ паведамляе пра затрыманне агента КДБ Беларусі

Затрыманы агент КДБ / СБУ
Контрразведка Службы бяспекі Украіны затрымала маладога чалавека, якога вінавацяць у зборы агентурных звестак аб абароне паўночнай мяжы Украіны. Паведамляецца, што ён працаваў на КДБ Беларусі.
Гаворка ідзе пра 24-гадовага беспрацоўнага, якога завербавалі праз тэлеграм-каналы, абяцаючы лёгкія грошы.
Як паведамляе СБУ, малады чалавек сачыў за лакацыямі блокпастоў і ўмацаваных раёнаў Сіл абароны на паўночным памежжы Украіны. Таксама ён спрабаваў выявіць вайсковыя эшалоны, якія рухаюцца мясцовымі шляхамі або знаходзяцца на транзітных чыгуначных станцыях. Геалакацыю блокпастоў малады чалавек абазначаў на гугл-мапах.
Пры ператрусе ў доме затрыманага канфіскавалі тэлефон з ананімным чатам у месенджары, які ён выкарыстаў для кантактаў з беларускім спецслужбістам. Контрразведка СБУ сцвярджае, што ўжо выявіла асобу беларускага куратара.
Затрыманага ўзялі пад варту. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.