Самалёт з Беларусі парушыў паветраную прастору Літвы

Самалёт з Беларусі парушыў паветраную прастору Літвы

З Беларусі ў Літву заляцеў грамадзянскі самалёт "Ан-2" і парушыў паветраную прастору гэтай дзяржавы. Пра інцыдэнт паведамляе ru.delfi.lt са спасылкай на Мінабароны Літвы.

Здарэнне адбылося ў сераду, 21 чэрвеня. У паветранай прасторы Літвы самалёт знаходзіўся ў прамежках 14.03-14.07 і 14.14-14.17. Паведамляецца, што парушэнне было зафіксаванае як сродкамі назірання за паветранай прасторай Ваенна-паветраных сілаў Літвы, так і візуальна.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы пачала дасудовае расследаванне. Літва рыхтуе дыпламатычную ноту, якую ў чацвер уручаць часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве, паведаміла прэс-аташэ міністра замежных спраў Раса Якілайтэне.