Самалёт "Белавія", які ляцеў у Стамбул, здзейсніў вымушаную пасадку
Самалет "Белавіа" / @belavia_official
Самалёт "Белавія", які накіроўваўся па маршруце Мінск-Стамбул, здзейсніў учора ўвечары вымушаную пасадку ў Расіі. Рашэнне аб пасадцы ў найбліжэйшым аэрапорце прыняў камандзір судна, пасля таго стала вядома, што адной з пасажырак стала дрэнна. Самалёт сеў у Астрахані. Тут жанчыну перадалі медыкам. З ёй засталіся і суправаджаючыя. Астатнія праз паўтары гадзіны — у 21.26 па мінскім часе — змаглі працягнуць палёт у Стамбул.