Салігорскі "Шахцёр" саступіў балгарскаму "Лудагорцу" у адборы Лігі чэмпіёнаў
"Лудагорац" — "Шахцёр"/ twitter.com/fcshakhterby
7 ліпеня ў першым матчы 1-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў салігорскі "Шахцёр" саступіў у гасцях балгарскаму "Лудагорцу" з лікам 0:1.
Два тайма чэмпіён Беларусі па футболе адбіваў атакі саперніка, але на другой дададзенай хвіліне прапусціў гол. Балгары прабілі па браме "Шахцёра" 21 раз, беларусы — толькі 6.
Матч у адказ пройдзе 13 ліпеня ў Бялградзе, на нейтральным полі.