Салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама" сёння згуляюць у Лізе Еўропы

У чацвер, 16 ліпеня, салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама" згуляюць у футбольнай Лізе Еўропы. Гэта будуць матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда.

Спачатку пачнецца матч у Салігорску, дзе "Шахцёр" будзе прымаць аўстрыйскі "Вольфсберг". Стартавы свісток прагучыць у 19.30. Аднак на тэлеканале "Беларусь 5" не будзе жывой трансляцыі. Запіс пачнуць паказваць пасля 21.45. Як інфармуе БЕЛТА, у жывым эфіры "Беларусь 5" пакажа паядынак у Разградзе балгарскага "Чорнае Мора" (Варна) і мінскага "Дынама", пачатак а 20-й гадзіне.

Матчы ў адказ пройдуць 23 ліпеня.

Нагадаем, што калі дынамаўцы стартуюць у Лізе Еўропы ў 2-га раўнда, дык "Шахцёр" ужо паспяхова прайшоў першы раўнд, калі быў двойчы абыграны паўночнаірландскі "Гленавон" — 2:1, 3:0.

Фота: fcshakhter.by, Прессбол