Сабаленка застаецца другой ракеткай свету
Арына Сабаленка і Іга Свёнтак ў Штутгарце / Reuters
У панядзелак апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Іга Свёнтак з Польшчы застаецца першай ракеткай свету. На другім радку па-ранейшаму Арына Сабаленка. Менавіта Свёнтак днямі абыграла Сабаленка ў фінале турніру ў Штутгарце.
Вікторыя Азаранка захавала за сабой 16-е месца ў сусветным рэйтынгу. Аляксандра Сасновіч паднялася з 48-га на 47-е.