Рымашэўскі і Севярынец нарэшце атрымалі перадачы
Сёння з чацвёртай спробы ўдалося перадаць рэчы першай неабходнасці затрыманым лідэрам Хрысціянскай Дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму і Паўлу Севярынцу.
Гэта толькі самы неабходны мінімум: прадукты, сокі, вада, цёплае адзенне, кнігі, Бібліі.
Такую сітуацыю інакш як здзекам назваць нельга, калі на працягу пяці дзён дзеючыя кандыдаты ў прэзідэнты не мелі самых элементарных рэчаў, лічыць Прэсавая служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Да затрыманых не дапускаюць адвакатаў, не кажучы ўжо пра членаў сям’і і родных.