Рыхтуемся да чарговай хвалі пандэміі: у свеце выяўляюць новыя варыянты COVID-19
COVID-19 нікуды не сышоў / калаж Еўрарадыё
Каранавірус у апошнія месяцы адышоў на другі план: захваральнасць стала ніжэйшая, паміраюць ад яго радзей, дый ёсць больш важныя навіны — напрыклад, вайна ва Украіне. Аднак COVID-19 ужо нагадвае пра сябе: сур'ёзна пачалі гаварыць пра новую хвалю захваральнасці, якая чакаецца да восені. Віной таму — некалькі новых варыянтаў віруса.
Не штамы, а варыянты
Некаторыя памылкова называюць новыя варыянты каранавіруса "штамамі", аднак гэта не так. Гаворка ідзе пра ВА.5 і ВА.2.75 — яны маюць шмат адрозненняў ад "омікрона", але недастаткова, таму лічацца яго варыянтамі.
Варыянт каранавіруса ВА.5 ужо прыводзіць да росту захваральнасці ў Еўропе. Напрыклад, у Германіі фіксуецца больш за 700 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. Кіраўнік Мінздароўя краіны Карл Лаўтэрбах заклікаў рыхтавацца да новай цяжкай "хвалі", якая можа пачацца ўжо восенню.