Россельгаснагляд знайшоў “санкцыйныя” грушы ў грузавой фуры з Беларусі

Россельгаснагляд выявіў забароненыя тавары з “санкцыйнага” спісу, якія прыбылі з Беларусі. У Наўгародскай вобласці спынілі беларускую фуру, у якой па дакументах была замарожаная парэчка. Аднак насамрэч грузавік перавозіў грушы з Бельгіі — гэта выявілі па маркіроўцы грузу.
У фуры было больш за 20 тон гародніны, паведамляе сайт Россельгаснагляду. Цяпер машыну з бельгійскімі грушамі змясцілі на штрафстаянку для далейшага прыняцця мераў.
Нядаўна супрацоўнікі расійскай санітарнай службы “завярнулі” беларускія фуры з малочнай прадукцыяй: гэта каля 50 тон сметанковага масла, сыру і пастэрызаванага пітнога малака. Такое рашэнне было прынятае з-за антысанітарыі транспартных сродкаў і грубых парушэнняў у дакументацыі.