Рэйсу Мінск — Барселона трохі перашкодзіў страйк авіядыспетчараў ў Францыі
Авіярэйс з Мінска ў Барселону сёння быў затрыманы на 42 хвіліны.
Вылецець самалёту "Белавіі" своечасова перашкодзіў страйк, які ўжо другія суткі ладзяць авіядыспетчары ў Францыі, адзначае АНТ. Маршрут Мінск — Барселона пралягае праз французскую паветраную прастору. Дазволу на выкананне рэйсаў выдае Еўрапейская арганізацыя бяспекі аэранавігацыі.
Сёння яшчэ за 15 хвілін да адлёту з Мінска вылет быў не ўзгоднены. І толькі праз 42 хвіліны пасля намечанага часу беларускі "Боінг" змог пакінуць аэрапорт.
Дарэчы, напярэдадні ў Еўропе па віне французскіх авіядыспетчараў былі сарваныя дзесяткі рэйсаў.
Фота — belavia.by