Заходнія палітыкі стварылі Камітэт падтрымкі беларускіх палітвязняў
Ён створаны ў рамках нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі "Libereco — Partnership for Human Rights".
Як паведамляе Радыё "Свабода", у камітэт увайшлі дэпутатка Бундэстагу Марылуіза Бек, еўрапарламентар з Польшчы Марэк Мігальскі, колішні амбасадар АБСЕ ў Мінску Ганс-Георг Вік і некаторыя іншыя вядомыя палітыкі еўрапейскіх краін.
Некалькі месяцаў таму аб’яднанне ініцыявала кампанію "Шэфства над палітвязнямі". Яе мэта — забяспечыць кожнаму палітвязню ў Беларусі і яго сям’і маральную ды матэрыяльную падтрымку з боку еўрапалітыкаў. Дарэчы, днямі ініцыятыву "Libereco" ўхвалілі ў нямецкім фэдэральным урадзе.